Першай дозай вакцыны ад каранавіруса ў Мінскай вобласці прышчэплены 172 521 чалавек, 130 578 з іх завяршылі поўны курс. Такія лічбы паведамляе [1] БелТА са спасылкай на намесніка галоўнага лекара ДУ «Мінскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя» Ірыну Мілановіч.
«Найбольш актыўна вакцынуюцца работнікі арганізацый аховы здароўя — 80,7% медыкаў Мінскай вобласці прайшлі імунізацыю, пацвярджаючы мэтазгоднасць і неабходнасць прышчэпкі», — сказала Ірына Мілановіч.
Асаблівая ўвага надаецца асобам старэйшым за 61 года і асобам з хранічнымі захворваннямі, рызыкі ўскладнення пасля перанесенай каранавіруснай інфекцыі ў якіх значна вышэй. Прышчэплена 27,1 і 26,9% гэтых груп насельніцтва.
У Нясвіжскім, Стаўбцоўскім, Старадарожскім, Клецкім і Крупскім раёнах больш за ўсё жыхароў прыслухаліся да парадаў медыкаў і праявілі асабістую зацікаўленасць у фарміраванні калектыўнага імунітэту. У гэтых раёнах больш за 14,5% ужо атрымалі першую прышчэпку. Больш за 11% насельніцтва Клецкага, Любанскага, Нясвіжскага, Стаўбцоўскага і Старадарожскага раёнаў завяршылі курс вакцынацыі.
Вакцынацыя ад COVID-19 у вобласці арганізавана ва ўсіх цэнтральных раённых бальніцах, Жодзінскай гарадской бальніцы і Мінскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы. Акрамя таго, жыхары сельскай мясцовасці могуць зрабіць укол на базе ўрачэбных амбулаторый, фельчарска-акушэрскіх пунктаў, куды прыязджаюць выязныя прывівачныя брыгады. Таксама ў рэгіёне для вакцынацыі ў сельскай мясцовасці выкарыстоўваюцца перасоўныя медыцынскія комплексы.
Насельніцтву прапануюць на выбар два прэпарата: кітайскі Vero Cell ад кампаніі Sinopharm і расійскі «Гам-Кавіда-Вак» («Спадарожнік V»).
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/regions/view/bolee-130-tys-zhitelej-minskoj-oblasti-proshli-polnyj-kurs-vaktsinatsii-452813-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/vakcynacyya
[3] https://zviazda.by/be/tags/covid-19
[4] https://zviazda.by/be/tags/minskaya-voblasc
[5] https://zviazda.by/be/tags/du-minski-ablasny-centr-gigieny
[6] https://zviazda.by/be/tags/epidemiyalogii-i-gramadskaga-zdarouya-1
[7] https://zviazda.by/be/tags/iryna-milanovich