Профільны атрад юных пчаляроў у Мсціслаўскім раёне сабраў першы ўраджай таварнага кветкавага мёду. Пра гэта паведамляе [1] БелТА са спасылкай на загадчыка Мсціслаўскім вучэбна-метадычнай кабінетам Алесю Трубянкову.
«Атрад створаны ўпершыню і дзейнічае на базе ДУА „Падсолтаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад — сярэдняя школа“, — адзначыла Алеся Трубянкова. — У ім задзейнічаны навучэнцы 9-10 класаў, якія на працягу навучальнага года асвойвалі праграму прафесійнай падрыхтоўкі па спецыяльнасці „пчаляр“. Дзеці спасцігалі азы гэтай галіны сельскай гаспадаркі, майстравалі рамкі для вулляў і шылі ахоўныя касцюмы пчаляроў. З надыходам лета юныя пчаляры ў складзе профільнага атрада актыўна ўключыліся ў працу па догляду за пчалінымі сем’ямі, фармаванню адводаў і своечасовай адпампоўцы мёду».
Эксплуатацыя школьнага пчальніка дазволіла атрымаць ужо больш за 150 кг таварнага кветкавага мёду. Сваю першую прадукцыю навучэнцы Падсолтаўскай КПК прадставяць 7-8 жніўня на дэгустацыі-продажы ў Мсціславе падчас правядзення рыцарскага фестывалю. Яны абсталююць падворак пчаляроў з імправізаванымі вуллямі і іншым маляўнічым тэматычным афармленнем.
«Праграма прафесійнай падрыхтоўкі пчаляроў разлічана на 2 гады, — удакладніла загадчык вучэбна-метадычным кабінетам. — Па яе завяршэнні навучэнцаў чакаюць экзамены, прысваенне адпаведнага разраду і выдача пацвярджаючых дакументаў аб атрыманні спецыяльнасці».
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/regions/view/otrjad-junyh-pchelovodov-v-mstislavskom-rajone-sobral-pervyj-urozhaj-meda-452975-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/mscislauski-rayon
[3] https://zviazda.by/be/tags/myod
[4] https://zviazda.by/be/tags/dua-padsoltauski-vuchebna-pedagagichny-kompleks-dzicyachy-sad-syarednyaya-shkola
[5] https://zviazda.by/be/tags/pchalyary
[6] https://zviazda.by/be/tags/alesya-trubyankova
[7] https://zviazda.by/be/tags/kpk