Пасля лёсавызначальнай перамогі Івана Літвіновіча ў скачках на батуце, настрой усёй беларускай каманды і аматараў значна палепшыўся. У такіх пазітыўных умовах выступленне працягнуць лёгкаатлеты і цяжкаатлеты.
Лёгкая атлетыка. Пачнуць алімпійскія выступленні Ганна Малышчык і Настасся Маслава. Спартсменкі выступаюць у кіданні молату. У скачках у даўжыню ўдар на сябе возьме Настасся Мірончык-Іванова. За некалькі тыдняў да Алімпійскіх гульняў спартсменка заваявала медалі на некалькіх міжнародных спаборніцтвах, пералятаючы адзнаку ў 6 м 60 см. Але сама Настасся неаднаразова адзначала, што яна гатова лятаць далей чым на сем метраў у Токіа. Спартыўную кар’еру Настасся сумяшчае з кар’ерай спявачкі і блогера. Таксама яна неаданаразова расказвала журналістам, што плануе выпусціць сваю калекцыю спартыўнага адзення.
Цяжкая атлетыка. Пасля няўдачнага выступлення Яўгена Ціханцова гонар краіны ў цяжкай атлетыцы будзе адстойвайць Дар’я Навумава. Да сваёй алімпійскай мары яна ішла ўпарта і ўпэўнена. Гэта своеасаблівая казка, са спартыўнымі нюансамі вядома. У цяжкую атлетыку Дар’я трапіла амаль выпадкова, прыйшла за кампанію з сяброўкай. А ў 21 год стала сярэбраным прызёрам Алімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанейра. Усе свае медалі — серабро чэмпіянату свету 2018 году, золата чэмпіянату Еўропы 2019 і мноства іншых — Дар'я заваявала не па ўзмаху чароўнай палачкі, а выключна сваёй працай і ўпартасцю. На чэмпіянаце Еўропы 2021 года ў Маскве спартсменка выйграла малую бронзавую ўзнагароду. Сачыць за гэтай алімпійскай казкай у Токіа будзе яшчэ цікавей.
Барацьба жаночая. Чарговы крок да сваё алімпійскай казкі ў першы дзень жніўня зробіць і Васіліса Марзалюк, адна з лепшых прадстаўніц беларускай барацьбы. Для яе самай вопытнай спартсменкі з беларускай каманды, Токіа стане трэцяй алімпіядай у кар’еры. На дзвюх папярэдніх алімпіядах Васіліса займала толькі пятыя месцы. Спартсменка неаднаразова падкрэслівала, што пасля стартаў у японскай сталіцы плануе завяршаць кар’еру. Да размоў аб тым, што бог любіць тройцу і сыходзіць трэба прыгожа Васіліса ставіцца па-філасофску. “Алімпіяда — такая непрадказальная справа. Калі ты псіхалагічна добра падрыхтаваны, то нічога не спыніць. А калі ёсць псіхалагічныя праблемы, то любая дробязь можа выбіць з каляіны. Цікава, як усё будзе”, - адзначала яна ў інтэрв’ю “Звяздзе”.
Валерыя СЦЯЦКО
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/valeryya-scyacko
[2] https://zviazda.by/be/sport
[3] https://zviazda.by/be/tags/ivan-litvinovich
[4] https://zviazda.by/be/tags/ganna-malyshchyk
[5] https://zviazda.by/be/tags/nastassya-maslava
[6] https://zviazda.by/be/tags/nastassya-mironchyk-ivanova
[7] https://zviazda.by/be/tags/yaugen-cihancou
[8] https://zviazda.by/be/tags/darya-navumava-0
[9] https://zviazda.by/be/tags/alimpiyskiya-gulni-u-tokia