Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды па лёгкай атлетыцы Максіма Недасекава з заваяваннем бронзавага медаля на Алімпійскіх гульнях у Токіа. Аб гэтым паведамілі [1] ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
«Ты першым з беларускіх майстроў скачкоў у вышыню здолеў узысці на алімпійскі п’едэстал, адкрыўшы новую старонку ў гісторыі айчыннай лёгкай атлетыкі. Як сапраўдны спартсмен і патрыёт, ты пераканаўча даказаў, што трэба верыць у сябе і да канца змагацца за гонар свайго сцяга — і поспех абавязкова прыйдзе», — гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў спартсмену, яго блізкім і ўсім, хто дапамагае яму пакараць Алімпійскія вышыні, моцнага здароўя, удачы і новых яркіх перамог.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://president.gov.by/ru
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/maksim-nedasekau
[4] https://zviazda.by/be/tags/bronza
[5] https://zviazda.by/be/tags/alimpiyada-u-tokio
[6] https://zviazda.by/be/tags/vinshavanne