У Жлобінскім раёне ратавальнікі дэблакіравалі кіроўцу аўтамабіля, які патрапіў у ДТЗ, паведамілі [1] у Гомельскім абласным упраўленні МНС.
1 жніўня ў 7:07 у цэнтр аператыўнага кіравання Жлобінскага раённага аддзела па НС паступіла паведамленне аб тым, што ў Жлобінскім раёне ў в. Майскае адбылося сутыкненне легкавога аўтамабіля з апорай лініі электраперадач. «Пасля прыбыцця да месца выкліку ратавальнікі ўстанавілі, што кіроўца 1997 нараджэння, кіруючы легкавым аўтамабілем БМВ-325, не справіўся з кіраваннем і здзейсніў сутыкненне са слупом лініі электраперадач, пасля чаго аўтамабіль перакуліўся на дах. У аўтамабілі знаходзіўся пасажыр 2001 года нараджэння, які пры ўдары вылецеў з салона аўтамабіля. У выніку сутыкнення вадзіцель легкавога аўтамабіля апынуўся заціснутым на вадзіцельскім сядзенні», — адзначылі ў ведамстве.
Ратавальнікі дэблакіравалі кіроўцу і перадалі работнікам хуткай медыцынскай дапамогі. Пасля медагляду выратаваны кіроўца і пасажыр з рознымі траўмамі былі шпіталізаваны.
Спасылкі
[1] https://gomel.mchs.gov.by/novosti/360201/
[2] https://zviazda.by/be/tags/zdarenni
[3] https://zviazda.by/be/tags/dtz
[4] https://zviazda.by/be/tags/zhlobinski-rayon