Гамяльчанін траўмаваўся пры спробе спыніць пажар у гаражы, паведамілі [1] у абласным упраўленні МНС.
Паведамленне пра пажар цаглянага гаража па вул. Чачэрскай ў Гомелі паступіла выратавальнікам 1 жніўня ў 14:37. Агнём знішчаны легкавы Mercedes-Benz W202 і маёмасць у гаражы.
Спрабуючы самастойна патушыць узгаранне, гаспадар гаража атрымаў апёкі. Яго шпіталізавалі.
Прычына пажару высвятляецца. Разгляданая версія — парушэнне супрацьпажарных патрабаванняў пры правядзенні агнявых работ.
Спасылкі
[1] https://gomel.mchs.gov.by/novosti/360208/
[2] https://zviazda.by/be/tags/zdarenni-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/pazhar
[4] https://zviazda.by/be/tags/gomel
[5] https://zviazda.by/be/tags/mns