У Смалявіцкі РАУС паступіла стаўленне дырэктара ДЛГУ «Смалявіцкі лясгас», што неўстаноўленая асоба шляхам свабоднага доступу з тэрыторыі прамежкавага склада паблізу в. Пекалін Смалявіцкага раёна, таемна выкрала лесаматэрыял круглай пароды (хвоя) агульным аб’ёмам 17,5 м3, чым прычыніла маёмасную шкоду ДЛГУ «Смалявіцкі лясгас» на суму каля 7000 рублёў, паведамляе [1] УУС Мінскага аблвыканкама.
У ходзе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікамі крымінальнай міліцыі РАУС устаноўлена, што злачынства здзейсніў раней не судзімы 37-гадовы індывідуальны прадпрымальнік, жыхар г. Смалявічы. Выкрадзенае і сартыментавоз канфіскаваныя.
Узбуджаная крымінальная справа па ч. 1 арт. 205 КК Рэспублікі Беларусь.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://minobl.mvd.gov.by/ru/news/4623
[2] https://zviazda.by/be/tags/indyvidualny-pradprymalnik-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/kryminalnaya-sprava
[4] https://zviazda.by/be/tags/lesamateryyal
[5] https://zviazda.by/be/tags/lyasgas
[6] https://zviazda.by/be/tags/dlgu-smalyavicki-lyasgas
[7] https://zviazda.by/be/tags/uus-minskaga-ablvykankama-0
[8] https://zviazda.by/be/tags/kradzezh