Затрыманыя чарговыя наркадылеры. Пра гэта паведамілі [1] ў МУС.
«Распрацоўку па выкрыцці распаўсюджвальнікаў псіхатропаў правёў кобрынскі наркакантроль. Пры гэтым працаўнікоў віртуальнага наркамаркета, дваіх мінчукоў 19 і 24 гадоў, затрымлівалі з доказамі злачынства пад Светлагорскам. Пры сабе ў іх захоўвалася больш за 200 скруткаў з альфа-РVР», — распавялі ў МУС.
Устаноўлена, што тайнікі з наркотыкам маладыя людзі рабілі ў лясах. З іх слоў, тавар набывалі ў Мінску, а затым у арандаваных аўтамабілях развозілі ў рэгіёны.
Следчыя далі прававую ацэнку дзеянням затрыманых і распачалі крымінальную справу за незаконны абарот наркотыкаў. Адзін з фігурантаў неаднаразова судзімы за маёмасныя злачынствы, іншы таксама быў асуджаны — забіў свайго бацьку.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://mvd.gov.by/ru/news/8426
[2] https://zviazda.by/be/tags/narkadylery
[3] https://zviazda.by/be/tags/zakladki
[4] https://zviazda.by/be/tags/mus
[5] https://zviazda.by/be/tags/narkakantrol
[6] https://zviazda.by/be/tags/psihatropy-0
[7] https://zviazda.by/be/tags/kryminalnaya-sprava