У выніку непагадзі — моцнага ветру, які прайшоў па тэрыторыі Віцебскай вобласці ў Расонскім і Полацкім раёнах пашкоджаны дахі будынкаў, работнікамі МНС выратаваны 1 чалавек, працягваюцца работы па ўборцы дрэў, якія зваліліся, паведамляе [1] МУС Рэспублікі Беларусь.
У Расонскім раёне пашкоджаны дахі чатырох адміністрацыйна-гаспадарчых будынкаў, пашкоджана вышка сувязі МТС. Пад дрэвам, якое звалілася па вул. Міра ў г.п. Расоны апынулася заціснутая жанчына, 1987 года нараджэння. Ратавальнікі вызвалілі пацярпелую, яна была шпіталізавана ў бальніцу. Паводле інфармацыі РУП «Віцебскэнерга» ў гарпасёлку адключаныя тры лініі электраперадачы.
У Полацкім раёне ратавальнікамі і іншымі кампетэнтнымі службамі праводзяцца работы па ўборцы дрэў, якія зваліліся на аўтадарозе Р-20.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://vitebsk.mchs.gov.by/novosti/360352/?_ga=2.87248607.610788607.1627915524-1141219288.1627631767
[2] https://zviazda.by/be/tags/vicebshchyna
[3] https://zviazda.by/be/tags/mns
[4] https://zviazda.by/be/tags/vyshka-suvyazi
[5] https://zviazda.by/be/tags/rasonski-rayon
[6] https://zviazda.by/be/tags/polacki-rayon
[7] https://zviazda.by/be/tags/rup-vicebskenerga
[8] https://zviazda.by/be/tags/vecer