Яны заблакавалі ўваходы ў галаўныя офісы UBS і Credit Suisse на плошчы Парадеплац, выказаўшы такім чынам пратэст супраць «масіраваных інвестыцый швейцарскіх фінансавых інстытутаў у нафту, газ і вугаль», інфармуе [1] ТАСС.
У агульнай складанасці 83 чалавекі (47 жанчын і 36 мужчын) былі затрыманыя і дастаўлены ў паліцэйскі ўчастак. Падкрэсліваецца, што падчас гэтай аперацыі паліцыя сутыкнулася з нестандартнай сітуацыяй, паколькі некаторыя экаактывісты размясціліся «ў гамаках на драўляных і бамбукавых канструкцыях вышынёй у некалькі метраў». Каб спусціць іх на зямлю, паліцэйскім прыйшлося звярнуцца да дапамогі ратавальнікаў-вышыннікаў.
Па дадзеных тэлекампаніі RTS, акцыю пратэсту ў Цюрыху зладзілі каля 200 удзельнікаў руху ў абарону клімату Зямлі Rise Up To Change. На думку арганізатараў акцыі, гэтыя фінансавыя інстытуты «нясуць адказнасць за сусветны кліматычны крызіс».
Аперацыя паліцыі па разблакаванні доступу ў будынкі банкаў пачалася пасля 08:00 (09:00). За дзве гадзіны гэта ўдалося зрабіць. Аднак пасля поўдня частка пратэстуючых перамясцілася на знакамітую гандлёвую вуліцу Банхофштрассе, што прывяло да часовага спынення руху трамваяў.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://tass.ru/mezhdunarodnaya-panorama/12044069
[2] https://zviazda.by/be/tags/cyuryh-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/ekalogiya
[4] https://zviazda.by/be/tags/pratest
[5] https://zviazda.by/be/tags/susvet