Прычына пажару высвятляецца. Па гэтым факце праводзіцца праверка Дзяржынскім РАУС, інфармуе [1] БелТА са спасылкай на Telegram-канал ГУУС Мінгарвыканкама.
«2 жніўня каля 17:00 у Цэнтр аператыўнага кіравання Дзяржынскага РАНС паступіў трывожны званок з трасы М1 Брэст — Мінск — мяжа Расійскай Федэрацыі. Мужчына паведаміў, што на 300-м км аўтадарогі, на мяжы Дзяржынскага і Стаўбцоўскага раёнаў, гарыць грузавая „Газэль“, у кузаве якой знаходзіцца 24 балона з кіслародам», — распавялі ва УУС.
На месца выехала 4 пажарныя машыны — па дзве са Стаўбцоў і Негаралага. На ліквідацыю ўзгарання ратавальнікам спатрэбілася каля 5 хвілін. Ніхто не пацярпеў, але аўтамабіль быў знішчаны агнём практычна цалкам.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] http://www.belta.by/incident/view/na-trasse-m1-gorel-gruzovik-s-kislorodnymi-ballonami-453488-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/guus-mingarvykankama
[3] https://zviazda.by/be/tags/nadzvychaynae-zdarenne
[4] https://zviazda.by/be/tags/pazhar