Супрацоўнікі Кастрычніцкага РАУС Віцебска ва ўзаемадзеянні з расійскімі паліцэйскімі ўсталявалі месцазнаходжанне 55-гадовага мужчыны, які знаходзіўся ў міждзяржаўным вышуку. Яго вінавацяць у злачынствах супраць палавой недатыкальнасці непаўналетніх. Такая інфармацыя размешчана ў Telegram-канале прэс-сакратара МУС Беларусі Вольгі Чамаданавай, паведамляе [1] БелТА.
Па дадзеных УУС Віцебскага аблвыканкама, на радзіме беларус звёў як мінімум 12 малалетніх хлопчыкаў. Таксама правяраецца яго дачыненне да пяці аналагічных фактах у дачыненні да непаўналетніх падлеткаў. «У 2013 годзе зламыснік схаваўся ад следства. Зараз уцякач зняволены да экстрадыцыі ў Беларусь», — гаворыцца ў паведамленні.
На момант здзяйснення злачынстваў затрыманы працаваў трэнерам па плаванні і ўваходзіў у давер да вучняў. Ён зводзіў і прымушаў іх да палавога акту, а таксама супраць іх волі здзяйсняў гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/v-moskve-zaderzhan-skryvavshijsja-vosem-let-pedofil-iz-vitebska-453589-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/raus
[3] https://zviazda.by/be/tags/mus
[4] https://zviazda.by/be/tags/volga-chamadanava
[5] https://zviazda.by/be/tags/uus-vicebskaga-ablvykankama
[6] https://zviazda.by/be/tags/pedafil
[7] https://zviazda.by/be/tags/vicebsk