На дзённай форме навучання засталіся вакантнымі 36 месцаў.
На механіка-матэматычным факультэце — 14 месцаў: 8 на спецыяльнасці «Матэматыка (напрамак — навукова-педагагічная дзейнасць)» і 6 на спецыяльнасці «Матэматыка (напрамак — навукова-канструктарская дзейнасць)».
На фізічным факультэце абітурыентаў чакаюць 11 месцаў: 5 на спецыяльнасці «Фізіка (напрамак — вытворчая дзейнасць)» і 6 на спецыяльнасці «Фізіка нанаматэрыялаў і нанатэхналогій».
У Міжнародным дзяржаўным экалагічным інстытуце БДУ імя А. Д. Сахарава пасля залічэння засталіся незапоўненыя 11 месцаў: 4 —на спецыяльнасці «Прыродаахоўная дзейнасць», 4 — на спецыяльнасці «Энергаэфектыўныя тэхналогіі і энергетычны менеджмент» і 3 — на спецыяльнасці «Ядзерная і радыяцыйная бяспека».
На завочнай форме навучання засталіся свабодныя 15 бюджэтных месцаў на механіка-матэматычным факультэце: 5 — на спецыяльнасці «Матэматыка і інфармацыйныя тэхналогіі (па напрамках)» і 10 — на спецыяльнасці «Матэматыка (напрамак — навукова-педагагічная дзейнасць)».
Дакументы будуць прымацца да 18 гадзін 7 жніўня па адрасе: Мінск, вуліца Ленінградская, 8 (корпус юрыдычнага факультэта).
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/pryyomnaya-kampaniya-2021
[2] https://zviazda.by/be/tags/bdu
[3] https://zviazda.by/be/tags/dadatkovy-nabor