Сцяна ў выглядзе айсберга ўпала на наведвальнікаў музея «Тытаніка» у штаце Тэнэсі ў ЗША. Пацярпелі тры чалавекі, паведамляе [1] БелТА са спасылкай на CNN.
Адзін пацярпелы паветраным транспартам быў дастаўлены ў Медыцынскі цэнтр Універсітэта Тэнэсі ў Ноксвіле. Яшчэ дваіх перавезлі на машыне хуткай дапамогі ў медыцынскі цэнтр у Севьервіле.
Да моманту прыбыцця службы выратавання супрацоўнікі музея эвакуіравалі наведвальнікаў і зачынілі комплекс.
Музей, прысвечаны патануламу лайнеру, адкрыўся ў горадзе Піджэн-Форжд у 2010 годзе. Будынак пабудаваны ў выглядзе карабля.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/world/view/v-muzee-titanika-v-ssha-obrushilsja-ajsberg-453639-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/muzey
[3] https://zviazda.by/be/tags/susvet
[4] https://zviazda.by/be/tags/tytanik-1
[5] https://zviazda.by/be/tags/nadzvychaynae-zdarenne