Беларускі прафесійны саюз работнікаў аховы здароўя ў першым паўгоддзі 2021 года дапамог вярнуць работнікам аховы здароўя больш Br128 тыс., якія былі незаконна ўтрыманыя, паведамілі [1] БелТА ў галіновым прафсаюзе.
Каля Br18 тыс. з гэтай сумы вернутыя па патрабаванні галоўных прававых інспектараў працы, больш Br110 тыс. — па рэкамендацыі кіраўнікоў і ўпаўнаважаных прадстаўнікоў.
Вынікі грамадскага кантролю за шэсць месяцаў бягучага года падвялі на пасяджэнні прэзідыўма Рэспубліканскага камітэта галіновага прафсаюза. Як паведаміла галоўны прававы інспектар працы БПРЗ Таццяна Дыска, за гэты перыяд грамадскі кантроль праведзены ў дачыненні да 1120 арганізацый. У цэлым за першае паўгоддзе падчас грамадскага кантролю выяўлена 1111 парушэнняў, з якіх 1090, або 98,1% ад усіх выяўленых, ліквідавана наймальнікамі.
Праваабарончая праца Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя будуецца ў адпаведнасці з праграмай асноўных напрамкаў дзейнасці галіновага прафсаюза на 2020-2025 гады, рашэннямі кіруючых органаў БПРЗ.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/otraslevoj-profsojuz-za-polgoda-pomog-vernut-rabotnikam-zdravoohranenija-bolee-br128-tys-453624-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/bprz
[3] https://zviazda.by/be/tags/prafsayuz
[4] https://zviazda.by/be/tags/medycyna
[5] https://zviazda.by/be/tags/taccyana-dyska