Пра гэта заявіў старшыня КДБ Іван Тэртэль у дакументальным серыяле «Беларусь супраць каляровай рэвалюцыі». Першую серыю «Змова» паказалі сёння на тэлеканале СТБ, паведамляе БелТА.
«Па нашых (і не толькі) ацэнках, на беларускім напрамку ў цяперашні час працуюць у інфармацыйнай прасторы супраць нас ад пяцідзесяці да сямідзесяці тысяч чалавек. Я маю на ўвазе і цэнтры інфармацыйнага проціборства ўзброеных сіл Злучаных Штатаў, іншых заходніх дзяржаў, Украіны», — адзначыў Іван Тэртэль.
У КДБ таксама расказалі аб цесным узаемадзеянні ўкраінскіх падраздзяленняў інфармацыйнай вайны з польскімі і літоўскімі калегамі, аб каардынацыі на ўзроўні спецыялістаў пры правядзенні інфармацыйных аперацый супраць Беларусі.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/infarmacyynaya-vayna
[2] https://zviazda.by/be/tags/ivan-tertel
[3] https://zviazda.by/be/tags/stb
[4] https://zviazda.by/be/tags/zmova
[5] https://zviazda.by/be/tags/belarus-suprac-kalyarovay-revalyucyi
[6] https://zviazda.by/be/tags/kdb