У Мастоўскім раёне ратавальнікі дасталі сабаку з глыбокага калодзежа. Пра гэта паведамілі [1] ў Гродзенскім абласным упраўленні МНС.
Інцыдэнт адбыўся ў вёсцы Агрызка вечарам 3 жніўня. Жанчына з дзецьмі і ёркшырскім тэр’ерам гуляла па вуліцы. Калі праходзілі побач з нізкім калодзежам, сабака выпадкова скокнуў ўнутр.
«Гаспадыня патэлефанавала па нумары 101. Нягледзячы на тое, што выратаванне жывёл не з’яўляецца прамым абавязкам работнікаў МНС, байцы пажарнага аварыйна-выратавальнага паста № 12, які знаходзіцца ў некалькіх кіламетрах, выехалі да месца здарэння. Пры дапамозе лябёдкі, усталяванай на аўтацыстэрну, адзін з ратавальнікаў спусціўся ў 10-метровы калодзеж і падняў сабаку», — распавялі ў МНС.
Нягледзячы на вялікую глыбіню, жывёла пры падзенні не пацярпеў. Яго вярнулі гаспадарам.
Спасылкі
[1] https://grodno.mchs.gov.by/novosti/360609/
[2] https://zviazda.by/be/tags/zdarenni
[3] https://zviazda.by/be/tags/mns
[4] https://zviazda.by/be/tags/grodzenskaya-voblasc