Супрацоўнікі МНС і працаўнікі метрапалітэна абследавалі станцыю метро «Пралетарская» на наяўнасць узгарання, паведамляе [1] БелТА са спасылкай на Telegram-канал Мінскага метрапалітэна.
«5 жніўня ў 11.48 на станцыі метро „Пралетарская“ стаў адчувацца пах гару. Станцыя была зачыненая на ўваход і выхад, цягнікі ішлі без прыпынку. Яна была абследаваная супрацоўнікамі МНС і працаўнікамі метрапалітэна. У 12.02 станцыя „Пралетарская“ была адкрыта і працуе ў штатным рэжыме», — гаворыцца ў паведамленні.
Метрапалітэн прыносіць прабачэнні за часовыя нязручнасці.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/sotrudniki-mchs-obsledovali-stantsiju-metro-proletarskaja-na-nalichie-vozgoranija-453939-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/supracouniki-mns-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/metro
[4] https://zviazda.by/be/tags/minski-metrapaliten
[5] https://zviazda.by/be/tags/praletarskaya
[6] https://zviazda.by/be/tags/stancyya-metro