Літва прадаўжае прымушаць мігрантаў парушаць беларускую граніцу. Аб гэтым паведамляе БелТА пса спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Антона Бычкоўскага.
«Полацкія пагранічнікі каля паўдня 4 жніўня зафіксавалі спробу агрэсіўнага выдварэння васьмярых мігрантаў пяццю літоўскімі сілавікамі на тэрыторыю Беларусі. Аднак беларускія пагранічнікі не дапусцілі парушэння дзяржаўнай граніцы. Праз некаторы час на сумежным баку аднаму з бежанцаў стала дрэнна. Ён неаднаразова вымавіў слова „інсулін“ і жэстамі паказаў на боль у грудзях. Аднак прадстаўнікі літоўскага боку ніяк не адрэагавалі на просьбы мужчыны. Убачыўшы, што чалавеку патрэбна дапамога, беларускія пагранічнікі неадкладна выклікалі медыкаў», — расказаў Антон Бычкоўскі.
Паводле яго слоў, праз непрацяглы час на месца прыбыла брыгада хуткай медыцынскай дапамогі. «У гэты момант людзі ў літоўскай ваеннай форме пакінулі мігрантаў і паехалі, а замежны грамадзянін, якому стала дрэнна, перайшоў на тэрыторыю Беларусі, дзе яму была аказана першасная медыцынская дапамога. Потым мужчыну даставілі ў медыцынскую ўстанову», — дадалі ў ДПК.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/pagranichniki
[2] https://zviazda.by/be/tags/litva
[3] https://zviazda.by/be/tags/dpk
[4] https://zviazda.by/be/tags/anton-bychkouski
[5] https://zviazda.by/be/tags/dzyarzhpagrankamitet
[6] https://zviazda.by/be/tags/migranty