З 3 жніўня з 15.00 да 18.00 ва ўнівермагу «Цэнтральны» праводзіцца рэспубліканская дабрачынная акцыя БРСМ «У школу з Добрым Сэрцам». Жадаючыя паўдзельнічаць могуць звяртацца да валанцёраў БРСМ «Добрае Сэрца».
— Мы прапануем далучыцца да нашага лакальнага праекту і дапамагчы навучэнцам чавускага Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, а таксама выхаванцам дома сямейнага тыпу і шматдзетным сем’ям Чавускага раёна, — запрашае галоўны спецыяліст Магілёўскай абласной арганізацыі БРСМ Анжэліка Яўных. — Удзельнікі акцыі могуць перадаць цераз валанцёраў канцылярскія тавары, пісьмовыя прылады і іншыя неабходныя школьнікам рэчы. Такім чынам мы ўсе разам зможам падтрымаць сем’і, які трапілі ў складаныя жыццёвыя ўмовы, а таксама дапамагчы дзіцячым інтэрнатным установам.
Мерапрыемствы акцыі будуць праходзіць па краіне да 3 верасня. У магілёўскім ўнівермагу валанцёры будуць працаваць да 27 жніўня.
Нэлі ЗІГУЛЯ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/brsm
[2] https://zviazda.by/be/tags/u-shkolu-z-dobrym-sercam
[3] https://zviazda.by/be/tags/magilyou