На Нацыянальную літаратурную прэмію сёлета пададзена больш за 60 работ. Пра гэта распавёў журналістам дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы НАН Іван Саверчанка, перадае [2] БелТА.
«Нацыянальная літаратурная прэмія — важны стымул для развіцця айчыннай літаратуры. Cёлета пададзена больш за 60 работ на ўдзел у конкурсе, а на заключным этапе разглядалася 58. Пераможцы адбіраюцца па сямі намінацыях: паэзія, проза, публіцыстыка, крытыка і літаратуразнаўства, драматургія, кнігі для юнацтва і дзяцей, дэбют», – распавёў Іван Саверчанка.
Паводле яго слоў, адметнай рысай гэтага года стала тое, што не толькі пісьменнікі, але і грамадскія дзеячы даслалі на конкурс свае мемуары, успаміны. «Актыўна ўключыліся ў конкурс журналісты. Мне здаецца, што пераможцамі стануць вельмі яркія творчыя асобы і выбітныя літаратурныя творы. Пацешыла ў гэтым годзе наша літаратура для дзяцей і юнацтва, таму што кнігі прадстаўлены на любы густ і ўзрост. Цікавыя і насычаныя проза і паэзія. У нас ёсць што пачытаць », – упэўнены дырэктар.
«Сёння пераможца прэміі атрымлівае ўзнагароду ў памеры 100 БВ. Гэта досыць сур’ёзныя грошы для падтрымкі новых праектаў беларускіх пісьменнікаў. Кожны аўтар, які атрымлівае прэмію, атрымлівае і пэўны пасыл да новых творчых дасягненняў», — дадаў намеснік міністра інфармацыі Ігар Бузоўскі.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kultura
[2] https://www.belta.by/culture/view/na-natsionalnuju-literaturnuju-premiju-podano-bolee-60-rabot-454723-2021/
[3] https://zviazda.by/be/tags/ivan-saverchanka-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/nan
[5] https://zviazda.by/be/tags/igar-buzouski
[6] https://zviazda.by/be/tags/dzen-belaruskaga-pismenstva