Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа з 9 па 28 жніўня запрашае на часовую экспазіцыю твораў беларускага мастака Уладзіміра Сулкоўскага.
«Яшчэ са школьных гадоў будучы мастак захапляўся літаратурнай творчасцю Песняра», — распавялі ў музеі. Цікавасць гэтая не знікла і ў сталым узросце. У 1986 годзе Сулкоўскі пачынае ствараць серыю карцін, прысвечаных родным мясцінам Коласа. Разам з краявідамі на радзіме класіка мастак пісаў і інтэр’еры, якія мелі дачыненне да гісторыі жыцця песняра. Кожная работа — асобная задумка майстра, кожная мае адметную гісторыю стварэння, падкрэсліваюць у музеі. І прыводзяць у прыклад словы мастака аб працы над карцінай «Акінчыцы. Інтэр’ер»: «Я засяродзіў увагу на раскрыцці галоўнай тэмы: у акно хаты заглянула сонейка, каб сваім Боскім святлом саграваць будучага паэта, тонкімі праменьчыкамі люляць яго калыску».
На часовай экспазіцыі «Мне сонцам свеціць Наднямонне» ў Коласавым доме будуцьпрадстаўлены работы, якія Уладзімір Сулкоўскі напісаў падчас знаходжання на радзіме класіка.
Іна ЛАЗАРАВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/ekspazicyya
[2] https://zviazda.by/be/tags/kolas
[3] https://zviazda.by/be/tags/mne-soncam-svecic-nadnyamonne