У Выдавецкім доме «Звязда» падрыхтаваны і перададзены ў друкарню чарговы, пяты па ліку, зборнік апавяданняў маладых беларускіх і расійскіх пісьменнікаў «Мост дружбы».
Кніга стала добрай традыцыяй і выходзіць адзін раз на два гады. Пад адной вокладкай збіраюцца творы пераможцаў конкурса маладых літаратараў Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі на лепшае апавяданне.
У раздзел «Маладыя расійскія пісьменнікі» увайшлі творы Аліны Асокінай «Надзя», Лізаветы Сафіулінай «Дзень звычайнага каня», Кацярыны Багданавай «Чароўны свет», Ефрасінні Капусцінай «У Пецярбургу не ўсе дома», Ганны Самковай «Закон жыцця». А раздзел «Маладыя беларускія пісьменнікі» прадстаўляе наступныя творы: «Дзяўчына Міра» Ліндо Рандзір, «Застацца чалавекам: рэфлексія пасля прачытання Васіля Быкава» (эсэ) Рамана Казлоўскага, «Запаветнае жаданне» Юліі Макарэвіч, «Водар бэзу: Палескі паланэз» Сяргея Кавалёва, «Саўгас на беразе Табола» Максіма Сямёнава. Творы пададзены на дзвюх мовах — на мове арыгінала і ў перакладзе: апавяданні расійскіх аўтараў — па-руску і ў перакладзе на беларускувю мову; апавяданні беларускіх празаікаў — у арыгінале, па-беларуску, і ў перакладзе на рускую мову. Перакладчыкі — Н. Крыцкая, Т. Курмазія. Ілюстрацыі да кнігі падрыхтаваў мастак Каміль Камал.
Сяргей ШЫЧКО
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/syargey-shychko
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/litaratura
[4] https://zviazda.by/be/tags/pastayanny-kamitet-sayuznay-dzyarzhavy
[5] https://zviazda.by/be/tags/most-druzhby-0
[6] https://zviazda.by/be/tags/rasiya
[7] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[8] https://zviazda.by/be/tags/vasil-bykau
[9] https://zviazda.by/be/tags/almanah
[10] https://zviazda.by/be/tags/konkurs-apavyadannyau