Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін сустрэнуцца 9 верасня ў Маскве. Дата была ўзгодненая кіраўнікамі дзяржаў сёння падчас тэлефоннай размовы. Аб гэтым паведамляе БелТА паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта Беларусі.
Падчас сустрэчы прэзідэнты яшчэ раз абмяркуюць саюзныя праграмы, падрыхтаваныя ўрадамі дзвюх краін, а таксама іншыя актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня і міжнародную праблематыку.
Як паведамлялася БелТА, Аляксандр Лукашэнка раніцай 30 жніўня правёў шэраг тэлефонных размоў. Галоўнай іх тэмай была сітуацыя ў Афганістане. «Кансультацыі па пытаннях, якія вынесены на пасяджэнне АДКБ у Душанбэ. Плюс выпрацоўка агульнай пазіцыі па Афганістане», — адзначылі ў прэс-службе.
Першай справай гэтую тэму падрабязна абмеркавалі з Прэзідэнтам Таджыкістана, далей адбылася размова з Прэзідэнтам Расіі.
Паведамлялася таксама аб запланаванай гутарцы Прэзідэнта Беларусі з калегам з Узбекістана.
Фота з архіву БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/prezident
[3] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[4] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-pucin
[5] https://zviazda.by/be/tags/sustrecha
[6] https://zviazda.by/be/tags/maskva
[7] https://zviazda.by/be/tags/telefonnaya-razmova-0
[8] https://zviazda.by/be/tags/prezident