Член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі па адукацыі, культуры і навуцы Таццяна Аўтухова:
— Засталося зусім мала часу, да таго як беларускі народ упершыню будзе святкаваць Дзень народнага адзінства. Напярэдадні міжвольна ўспамінаецца недалёкае мінулае. Тое, што падзеі другой паловы 2020 года не скончыліся згодна з задумай арганізатараў пратэсных акцый — вынік адзінства народа. У складаны для грамадства перыяд гісторыі здаровы розум, згуртаванасць і смеласць дапамаглі выстаяць пад вонкавым і ўнутраным ціскамі. Толькі калі мы адзіныя, мы — непераможныя. Гэта, упэўненая, — чарговы подзвіг беларускага народа, які па праве заслужыў новае дзяржаўнае свята.
У тым, да чаго прыводзіць слабая дзяржаўная ўлада і бяздумная палітыка, умяшанне ў інтарэсы іншых краін, мы пераконваемся на прыкладзе суседняй Украіны і падзей, якія разгарнуліся цяпер у Афганістане. Таму вельмі важна, каб у знамянальны дзень 17 верасня кожны беларус яшчэ раз прапусціў праз душу і сэрца такія паняцці як суверэнітэт, незалежнасць, адзінства, мір і бяспека.
Запісаў Аляксандр ПУКШАНСКІ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/alyaksandr-pukshanski
[2] https://zviazda.by/be/palityka
[3] https://zviazda.by/be/tags/merkavanne
[4] https://zviazda.by/be/tags/taccyana-autuhova
[5] https://zviazda.by/be/tags/dzen-narodnaga-adzinstva