Сёння Беларуская чыгунка пачала перавозку цукровых буракоў на ААТ «Слуцкі цукрарафінадны камбінат», паведамілі ў прэс-цэнтры магістралі.
У гэтым годзе Беларуская чыгунка будзе весці перавозку салодкіх караняплодаў на Гарадзейскі і Слуцкі цукровыя камбінаты, а таксама на Жабінкаўскі цукровы завод.
Усяго плануецца перавезці чыгуначным транспартам каля 1,5 мільёна тон цукровых буракоў ураджаю гэтага года. Максімальныя абёмы пагрузкі запланаваны на кастрычнік — лістапад — да 345 вагонаў у суткі.
Беларуская чыгунка традыцыйна робіць унёсак ва ўборку цукровых буракоў. Масавая перавозка караняплодаў чыгуначным транспартам на айчынныя цукровыя заводы вядзецца з верасня па снежань. Такі графік абумоўлены тэхналогіяй вырошчвання і захоўвання буракоў, а таксама магутнасцямі прадпрыемстваў па іх перапрацоўцы.
Перавозка вядзецца ў адпаведнасці з графікам, узгодненым з канцэрнам «Белдзяржхарчпрам», і заяўкамі грузаадправіцеляў. У мэтах выключэння прастою вагонаў пагрузка буракоў на спецыяльных пунктах вызначаецца тэмпам выгрузкі на цукровых камбінатах.
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв'ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/belaruskaya-chygunka
[2] https://zviazda.by/be/tags/aat-slucki-cukrarafinadny-kambinat
[3] https://zviazda.by/be/tags/peravozka-salodkih-karanyaplodau