Беларускія стралкі з лука выйгралі чатыры медалі на міжнародным турніры «Залатая восень», які завяршыўся ў Львове, паведамілі [1] ў прэс-службе РЦАП па стральбе.
У камандных спаборніцтвах у мужчын на рахунку беларускіх лучнікаў адразу дзве ўзнагароды. Золата выйгралі Аляксандр Лягушэў, Антон Прылепаў і Раман Нікітенак, якія перамаглі ў фінале каманду «Львоўская ШВСМ» з лікам 28:27. Акрамя таго, Антон Кароўкін, Павел Далідовіч і Святаслаў Царанкоў заваявалі бронзу. У асабістым першынстве ў мужчын не было роўных Аляксандру Лягушэву.
У камандных спаборніцтвах сярод жанчын таксама на вышэйшую прыступку п’едэстала падняліся беларускі. Аляксандра Куратнік, Наталля Траццяк і Ніна Собаль апярэдзілі калектывы «Зборнай рэгіёнаў Украіны» і «Львоўскай школы вышэйшага спартыўнага майстэрства».
Турнір «Залатая восень» — адзін з найстарэйшых спартыўных стартаў, якія праводзяцца ў Львове. Ён пачаў сваю гісторыю з 1964 года. На гэты раз быў усталяваны рэкорд паважнасці. За медалі спаборніцтваў спрачаліся каля 300 спартсменаў з Беларусі, Казахстана, Грузіі, Славакіі, Польшчы, 13 абласцей Украіны і горада Кіева.
Спасылкі
[1] http://belshooting.by/?p=2061
[2] https://zviazda.by/be/tags/stralki-z-luka
[3] https://zviazda.by/be/tags/rcap
[4] https://zviazda.by/be/tags/turnir-zalataya-vosen