У 18.10 да ратавальнікаў па дапамогу звярнулася жанчына і паведаміла, што заблукала ў лесе ў раёне аграгарадка Клепачы Пружанскага раёна. Як высветлілася, каля 8.00 яна адправілася ў ягады. Да 18.00 зразумела, што не можа знайсці дарогу назад.
На пошукі неадкладна выехалі работнікі Пружанскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях: намеснік начальніка па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Мікалай Комар, камандзір аддзялення пажарнага аварыйна-выратавальнага паста № 12 Сяргей Петрань і кіроўца паста Руслан Жук.
Як паведамляе МНС, жанчына распавяла, адкуль заходзіла ў лес. Праязджаючы па ўгоддзях, ратавальнікі падтрымлівалі сувязь з ёй, а таксама ўключалі сігнальную гучную прыладу, але яна не чула гукі сірэны. Пасля гэтага ў грамадзянкі запыталі геаданыя і вызначылі яе месцазнаходжанне. Жанчыне парэкамендавалі заставацца на месцы і чакаць дапамогі. Неўзабаве яе выявілі і вывелі да машыны. Выратаваная ў 20.18 грамадзянка 1971 года нараджэння ў медыцынскай дапамозе не мела патрэбы.
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/vyratavalniki
[2] https://zviazda.by/be/tags/les
[3] https://zviazda.by/be/tags/zgublenyya
[4] https://zviazda.by/be/tags/gps
[5] https://zviazda.by/be/tags/pruzhanski-rayon
[6] https://zviazda.by/be/tags/mns
[7] https://zviazda.by/be/tags/poshuki