Прыкладна ў 6.20 66-гадовы вадзіцель, кіруючы аўтамабілем «Мазда-6» і рухаючыся па 39-м кіламетры аўтадарогі Рэчыца — Лоеў з боку Рэчыцы ў бок Лоева, здзейсніў наезд на лася.
Жывёла раптоўна выбегла на праезную частку з кукурузнага поля, паведамляе УУС Гомельскага аблвыканкама. У выніку ўдару аўтамабіль вынесла на паласу сустрэчнага руху, дзе адбылося сутыкненне з аўтамабілем «МАН» пад кіраваннем 38-гадовага кіроўцы.
У выніку ДТЗ траўмы атрымала 61-гадовая жанчына-пасажыр, якая ехала ў аўтамабілі «Мазда-6» на пярэднім пасажырскім сядзенні. Яна была шпіталізавана ў Гомельскую абласную спецыялізаваную клінічную бальніцу.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/uus-gomelskaga-ablvykankama-0
[2] https://zviazda.by/be/tags/dtz-z-pacyarpelym
[3] https://zviazda.by/be/tags/los