Кожнаму з бацькоў хочацца, каб яго дзіця было рознабакова развітым, паспяховым у будучым. Але як ва ўмовах магутнага інфармацыйнага прэсінгу не толькі захаваць, але і ўмацаваць здароўе дзяцей?
Урачы-педыятры сыходзяцца ў меркаванні, што развіццю любой хваробы дзяцей, у тым ліку віруснага паходжання, спрыяе нервовае перанапружанне, якое часта з’яўляецца следствам вучэбнай перагрузкі. А гэта не толькі засваенне школьнай праграмы, але і наведванне дадатковых заняткаў (факультатывы, гурткі і секцыі, заняткі музыкай), прагляд тэлевізара, баўленне часу за камп’ютарам, дзе таксама маецца інтэлектуальны кампанент.
Ці можна зберагчы дзяцей ад навучальных перагрузак, нервовага перанапружання? Патрэбна! І кропкай адліку тут з’яўляецца правільна арганізаваны рэжым дня школьніка. Ад гэтага залежаць здароўе і фізічнае развіццё ў цэлым, працаздольнасць і паспяховасць у школе.
Пры складанні рэжыму дня школьніка неабходна ўлічваць ўзроставыя асаблівасці дзейнасці нервовай сістэмы. Вядома, што па меры росту і развіцця дзіця ўдасканальваецца і яго нервовая сістэма, павышаецца яе вынослівасць да большай нагрузкі, арганізм прывыкае да выканання большай працы без стомы. Таму звычайная для школьнікаў сярэдняга або старэйшага школьнага ўзросту нагрузка з’яўляецца празмернай, непасільнай для малодшых школьнікаў.
Што важна для правільна арганізаванага рэжыма дня?
ВАЖНА: на выкананне хатніх заняткаў навучэнец пачатковай школы павінен траціць не больш за 1,5 гадзіны; V–VI класаў — 2 гадзіны; старшакласнікі — ад 2,5 да 3 гадзін. «Перапрацоўка» можа дрэнна адбіцца на стане здароўя.
Паводле інфармацыі ГУ «Мінскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/zdaroue-0
[3] http://zviazda.by/be/edition/alesya
[4] https://zviazda.by/be/tags/shkola
[5] https://zviazda.by/be/tags/parady
[6] https://zviazda.by/be/tags/peragruzki