Гродна 18 верасня адзначае дзень горада. Святочныя лакацыі разгарнуліся на некалькіх пляцоўках у цэнтры горада, перадае [1] БелТА.
Гродна сёння адзначае 893-ы дзень нараджэння. Старт святочным мерапрыемствам далі на плошчы Тызенгаўза. Каля будынка былога архіва адкрылі новы арт-аб’ект — скульптуру «Лава архітэктараў». Прысвяцілі яе горадабудаўнікам, якія забудоўвалі цяперашні цэнтр Гродна ў XVIII стагоддзі. Тады ў горадзе ствараўся архітэктурны ансамбль «Гарадніца», для якога ўпершыню ўжываліся новыя метады праектавання і будаўніцтва. Часткова гэты ансамбль захаваўся і да нашых дзён. Дарэчы, у руках аднаго з архітэктараў — копія плана забудовы, які захаваўся да нашых дзён. Скульптуру ўсталявалі ў рамках трансгранічнага праекта «Шляхам Тызенгаўза», які таксама прадугледжвае рэканструкцыю гістарычнага будынка былога архіва на плошчы Тызенгаўза.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/regions/view/grodno-segodnja-otmechaet-den-goroda-460464-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/grodna
[3] https://zviazda.by/be/tags/dzen-gorada
[4] https://zviazda.by/be/tags/svyata