Днём 19 верасня паступіла паведамленне аб выяўленні цела жанчыны без прыкмет жыцця паблізу ад беларуска-польскай мяжы, піша [1] тэлеграм-канал СК.
На месца здарэння выбыла следча-аператыўная група. Устаноўлена, што загінулай з'яўляецца 39-гадовая грамадзянка Ірака.
Жанчына была знойдзена без абутку, і пасля першапачатковага агляду цела, следства не выключае, у тым ліку, версію наступлення смерці ад пераахаладжэння.
У цяперашні час следчыя УСК па Гродзенскай вобласці з прыцягненнем спецыялістаў абласнога ўпраўлення ДКСЭ праводзяць агляд месца здарэння, ажыццяўляюцца неабходныя следчыя і працэсуальныя дзеянні, прызначаныя экспертныя даследаванні для ўстанаўлення ўсіх абставінаў таго, што адбылося.
Спасылкі
[1] https://t.me/skgovby
[2] https://zviazda.by/be/tags/sk
[3] https://zviazda.by/be/tags/myazha
[4] https://zviazda.by/be/tags/trup