Беларуска Арына Сабаленка ўпершыню ў кар’еры выступіць на выніковым турніры Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA), паведамляе [1] БелТА.
Зараз лепшая беларуская тэнісістка займае другое месца ў сусветным рэйтынгу і ўжо забяспечыла сабе месца сярод удзельніц выніковага турніру 2021 года. Туды таксама кваліфікаваліся першая ракетка планеты аўстралійка Эшлі Барці і чэшская тэнісістка Барбора Крэйчыкава, якая ідзе трэцяй у чэмпіёнскай гонцы. Сабаленка і Крейчыкава дэбютуюць на гэтых спаборніцтвах. Эшлі Барці у 2019 годзе стала пераможцай выніковага турніру WTA, а ў мінулым годзе ён не праводзіўся з-за пандэміі каронавіруса.
У гэтым годзе выніковы турнір упершыню пройдзе ў мексіканскай Гвадалахары. Яго старт вызначаны на 8 лістапада.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/sport/view/sobolenko-vpervye-v-karjere-kvalifitsirovalas-na-itogovyj-turnir-wta-460757-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/turniry-zhanochay-tenisnay-asacyyacyi
[3] https://zviazda.by/be/tags/aryna-sabalenka
[4] https://zviazda.by/be/tags/wta