Непаўнагадовы барысаўчанін узломваў чужыя акаўнты ў папулярнай камп’ютарнай гульні. Аб гэтым паведамілі ў УУС Мінаблвыканкама.
«11-гадовы жыхар райцэнтра пры выкарыстанні шкоднаснага праграмнага забеспячэння ажыццяўляў несанкцыянаваны доступ да ўліковых запісаў карыстальнікаў сеткі Інтэрнэт і капіяваў асабістую інфармацыю. Падманным шляхам школьнік атрымліваў доступ да чужых акаўнтаў у гульнях», — распавялі ва УУС.
Супрацоўнікі аддзялення па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці Барысаўскага РУУС устанавілі, што падлетак на працягу некалькіх гадоў, будучы актыўным гульцом, дэталёва вывучаў акаўнты іншых карыстальнікаў, а затым узломваў іх з дапамогай праграм, якія запампоўваў са спецыялізаваных форумаў у Інтэрнэце. Акрамя гэтага, непаўнагадовы для раскруткі свайго канала ў адным з прыкладанняў раздаваў лагіны і паролі ад акаўнтаў карыстальнікаў, каб павысіць свой рэйтынг і павялічыць колькасць падпісчыкаў.
Дачыненне хлопца да несанкцыянаванага доступу пацвердзіў і агляд яго камп’ютарнай тэхнікі, таксама ў школьніка забраная флэшка з шкоднасным праграмным забеспячэннем, якое ён выкарыстаў.
У дзеяннях падлетка фармальна ўгледжваюцца прыкметы складу злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 354 (выкарыстанне шкоднасных камп’ютарных праграм) КК, аднак ён не дасягнуў узросту, з якога надыходзіць крымінальная адказнасць.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/haker
[2] https://zviazda.by/be/tags/shkolnik-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/kampyutarnaya-gulnya-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/akaunty
[5] https://zviazda.by/be/tags/kradzezh