У Нацыянальным акадэмічным тэатры ім. Я. Купалы працягваецца кастынг па фарміраванні трупы, паведамляе [1] БелТА са спасылкай на ўстанову культуры.
7 кастрычніка ў 11.00 адбудзецца кастынг артыстаў. Да ўдзелу ў адборы запрашаюцца жадаючыя ва ўзросце ад 21 да 70 гадоў.
«Калі вы таленавітыя і гарыце жаданнем працаваць на галоўнай драматычнай сцэне нашай краіны — прыходзьце. Мы будзем рады бачыць вас у нашым дружным калектыве. Чакаем вас», — падкрэслілі ў тэатры.
Заяўкі з рэзюмэ прымаюцца да 6 кастрычніка на пошту info@kupalauski.by.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/culture/view/kasting-v-novuju-truppu-kupalovskogo-teatra-projdet-7-oktjabrja-460912-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/kastyng
[3] https://zviazda.by/be/tags/kupalauski-teatr
[4] https://zviazda.by/be/tags/ustanova-kultury
[5] https://zviazda.by/be/tags/artysty
[6] https://zviazda.by/be/tags/scena-0
[7] https://zviazda.by/be/tags/teatr