За суткі ў Беларусі знайшлі шэсць чалавек, якія заблудзіліся ў лясах, паведамілі ў МНС.
Паводле аператыўных даных, з 6.00 21 верасня да 6.00 22 верасня паступіла сем звестак аб людзях, якія зніклі ў лясах сямі раёнаў Брэсцкай, Гомельскай, Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай абласцей.
Для пошуку былі задзейнічаны 25 адзінак тэхнікі і 79 чалавек, у тым ліку ад МНС 13 адзінак тэхнікі і 38 работнікаў. Удалося знайсці шэсць чалавек, з іх чатырох выявілі выратавальнікі.
Не знойдзены тры чалавекі ў Кастрычніцкім раёне Гомельскай вобласці, Свіслацкім раёне Гродзенскай вобласці і Чавускім раёне Магілёўскай вобласці. Іх пошукі працягваюцца.
Прэв'ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/mns
[2] https://zviazda.by/be/tags/zablukalyya
[3] https://zviazda.by/be/tags/les