У Жабінцы вынеслі прысуд па крымінальнай справе аб наўмысным прычыненні цяжкага цялеснага пашкоджання, паведамілі [1] ў прэс-службе Брэсцкага абласнога суда.
На лаве падсудных апынуўся мясцовы жыхар 1998 года нараджэння. Злачынства, якое яму ставілася ў віну, было здзейснена 27 мая. У той дзень малады чалавек быў п’яны. На вуліцы паміж ім і мужчынам узнік канфлікт. На глебе непрыязных адносін абвінавачваны ўдарыў пацярпелага нажом у жывот, прычыніўшы таму небяспечныя для жыцця раны.
Суд прызнаў гараджаніна вінаватым у злачынстве па ч.1 ст.147 КК. Яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на чатыры гады ў папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму. Таксама яго будуць прымусова лячыць ад хранічнага алкагалізму.
Прысуд не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны і апратэставаны.
Прэв'ю: pexels.com
Спасылкі
[1] http://www.court.gov.by/ru/brestskij/oblastnoj/sud/press_sluzhba/soobscheniya/press_sluzhbi/068bba1aaa6e4371.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/kryminalnaya-sprava
[3] https://zviazda.by/be/tags/zhabinka
[4] https://zviazda.by/be/tags/prychynenne-cyazhkaga-cyalesnaga-pashkodzhannya