У Нью-Ёрку праходзіць сустрэча міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея з міністрам замежных спраў Ірана Хасейн Амірам Абдоллахіянам, інфармуе [1] БелТА.
«Бакі абмяркоўваюць ключавыя напрамкі інтэнсіфікацыі беларуска-іранскага ўзаемадзеяння, сумесныя крокі па нарошчванні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва», — адзначаецца ў паведамленні.
Уладзімір Макей 21-28 верасня наведвае Нью-Йорк для ўдзелу ў 76-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН.
У праграме візіту — выступленне на агульнапалітычнай дыскусіі 76-й сесіі Генасамблеі ААН, саміце ААН па харчовых сістэмам, удзел у міністэрскай сустрэчы Групы сяброў у абарону Статута ААН па тэме процідзеяння аднабаковым мерам.
Таксама на палях Генасамблеі запланаваны двухбаковыя сустрэчы з калегамі з Еўропы, Лацінскай Амерыкі, Паўднёва-Усходняй Азіі, кіраўніцтвам Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/politics/view/makej-v-njju-jorke-vstretilsja-s-ministrom-inostrannyh-del-irana-461058-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-makey
[3] https://zviazda.by/be/tags/aan
[4] https://zviazda.by/be/tags/irak