Паўфінал Магілёўскай лігі КВЗ пройдзе ў абласным цэнтры 17 кастрычніка, распавёў [1] БелТА дырэктар абласнога савета РМГА «Беларуская ліга КВЗ» Віталь Кудасаў.
На сцэне Палаца культуры вобласці за магчымасць выйсці ў фінал будуць змагацца 8 каманд: «Нігорад» (Баркалабава), «Суседняя зборная» з Віцебска, «Дэтройт» (Магілёў), «Не запасны варыянт» (Магілёў), «Граф Монтэ-Пеністае» (Магілёў), «Усяго добрага» (Віцебск),«Тры мушкецёры» з Магілёва і «Зборная розных вядучых» з Гомеля.
Для іх падрыхтавалі 3 выпрабаванні: прывітанне, размінка і конкурс адной песні.
Па выніках гульні ў фінал выйдуць 4 каманды.
Пачатак у 17.00.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/regions/view/polufinal-mogilevskoj-ligi-kvn-projdet-v-oblastnom-tsentre-17-oktjabrja-461113-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/magilyou
[3] https://zviazda.by/be/tags/kvz