За мінулыя суткі ратавальнікі Мінскай вобласці тройчы выязджалі для пошуку людзей. Аб гэтым паведамляе [1] БелТА са спасылкай на абласное МНС.
У 20.25 выратавальнікам паступіла паведамленне аб тым, што ў лясным масіве паблізу вёскі Белая Лужа Смалявіцкага раёна заблудзілася жанчына.Як стала вядома, каля 13.00 пенсіянерка пайшла ў лес за грыбамі. За дапамогай звярнуўся муж згубленай. Мужчына паказаў месца, дзе яна заходзіла ў лес. Мясцовасць там забалочаная. У жанчыны быў з сабой мабільны тэлефон, але заставалася каля 20% зарада батарэі. Да месца выехалі ратавальнікі. У 20.54 пенсіянерка была знойдзеная.
У 14.20 звярнуліся за дапамогай у пошуку да любанскім выратавальнікам: паблізу вёскі Вялікія Гарадзяцічы заблукаў пенсіянер. Мужчына 22 верасня пайшоў у лес за грыбамі і не вярнуўся, сувязь са згубленым не падтрымлівалася. Пошукавыя работы праводзіліся работнікамі МНС, РАУС, лясніцтва, мясцовым насельніцтвам. Усяго ў пошукава-выратавальнай аперацыі былі задзейнічаны 13 чалавек. У 17.50 страчаны быў знойдзены мясцовым насельніцтвам. У медыцынскай дапамозе мужчына не меў патрэбы.
У 17.30 выратавальнікам паступіла паведамленне аб тым, што ў лясным масіве паблізу вёскі Красны Араты Пухавіцкага раёна заблукаў мужчына. Па дапамогу звярнуўся знаёмы, з якім яны разам раніцай каля 8.00 заходзілі ў лес. Усяго ў пошукава-выратавальнай аперацыі былі задзейнічаныя 17 чалавек: мясцовыя ратавальнікі, работнікі рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння «ЗУБР», пажарнага аварыйна-выратавальнага атрада вобласці, РАУС, лясгаса. Пошукі будуць працягнутыя сёння.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/za-proshedshie-sutki-spasateli-minskoj-oblasti-trizhdy-vyezzhali-na-poiski-ljudej-461317-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/mns
[3] https://zviazda.by/be/tags/raus
[4] https://zviazda.by/be/tags/minskaya-voblasc
[5] https://zviazda.by/be/tags/poshuki
[6] https://zviazda.by/be/tags/zgublenyya
[7] https://zviazda.by/be/tags/les