У перыяд з 24 па 27 верасня супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі Гомельскай вобласці будзе праведзена масіраваная адпрацоўка аўтамабільнай дарогі М-8 «гр. Расійскай Федэрацыі — Віцебск — Гомель — гр. Украіны» з мэтай спынення парушэнняў ПДР і прафілактыкі дарожна-транспартнага траўматызму.
Супрацоўнікі ДАІ ўзмоцнена будуць кантраляваць выкананне ПДР усімі ўдзельнікамі дарожнага руху і спыняць грубыя парушэнні, якія з’яўляюцца асноўнымі прычынамі ДТЗ: кіраванне транспартным сродкам у стане ап’янення і (або) без права кіравання, непрадастаўленне перавагі ў руху пешаходам, парушэнне хуткасных рэжымаў і правілаў перавозкі пасажыраў, у прыватнасці дзяцей, паведамляе аддзяленне па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама. У рабоце праваахоўнікі будуць выкарыстоўваць галосны, негалосны і змешаны кантроль.
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/pdr
[2] https://zviazda.by/be/tags/dai-uus-gomelskaga-ablvykankama
[3] https://zviazda.by/be/tags/dzyarzhautainspekcyya
[4] https://zviazda.by/be/tags/vykananne-pdr