БЕЛАЗ правядзе дзень адчыненых дзвярэй 25 верасня, – паведамілі [1] на прадпрыемстве.
«Традыцыйна да Дня машынабудаўніка Беларускі аўтамабільны завод адкрывае свае дзверы для ўсіх жадаючых наведаць аднаго з вядучых сусветных вытворцаў кар’ернай тэхнікі. У гэтым годзе ўрачыстыя мерапрыемствы пройдуць у суботу, 25 верасня. Калі вы яшчэ не бачылі самы вялікі кар’ерны самазвал у свеце БЕЛАЗ-75710, то абавязкова трэба зазірнуць у Жодзіна ў гэты дзень і падзяліць з завадчанамі прафесійнае свята », — сказалі на прадпрыемстве.
У 11.00 БЕЛАЗ расчыніць дзверы для ўсіх жадаючых. Да 14.00 госці змогуць наведаць завадскі музей Працоўнай славы, а таксама зазірнуць у вытворчыя цэхі, звычайна схаваныя ад вачэй наведвальнікаў. «Гасцей чакае дынамічная забаўляльная праграма на пляцоўцы пад адкрытым небам і на фоне гігантаў машынабудавання пад маркай „БЕЛАЗ“. Пакуль дарослыя будуць абмяркоўваць навінкі машынабудавання, дзеці змогуць паспрабаваць сябе ў чаканцы манет або падабраць сабе карпаратыўны сувенір», — адзначылі суразмоўнікі.
Спасылкі
[1] https://belaz.by/press-centre/
[2] https://zviazda.by/be/tags/belaz
[3] https://zviazda.by/be/tags/dzen-adchynenyh-dzvyarey
[4] https://zviazda.by/be/tags/zavadski-muzey-pracounay-slavy