Да цяперашняга моманту агульная колькасць месцаў у сталічных стацыянарах дасягнула 10 185 пры гэтым для лячэння пацыентаў з каронавірусом разгарнулі звыш 3 тыс. ложкаў, паведамілі [1] ў Міністэрстве аховы здароўя.
У Мінску працуюць 108 устаноў аховы здароўя, з іх 25 — бальнічныя.
У Міністэрстве аховы здароўя падкрэсліваюць, што ўсе медыцынскія ўстановы забяспечаны лекамі і сродкамі індывідуальнай абароны. У рэгіёны Беларусі працягваюць выязджаць спецыялісты па інфекцыйным хваробам медуніверсітэтаў і Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі — для аказання лекарам на месцах практычнай і метадалагічнай дапамогі.
Прэв'ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] http://minzdrav.gov.by/ru/sobytiya/monitoring-uchrezhdeniy-zdravookhraneniya-situatsiya-na-kontrole-/
[2] https://zviazda.by/be/tags/minzdarouya
[3] https://zviazda.by/be/tags/karonavirus
[4] https://zviazda.by/be/tags/infekcyynyya-hvaroby