Каля 600 раз у гэтым годзе ў Мінску вандалы разбівалі шкло падстрэшкаў на прыпыначных пунктах грамадскага транспарту, расказаў [1] генеральны дырэктар ДВА «Гаррамаўтадар Мінгарвыканкама» Дзяніс Глінскі на «Радыё-Мінск».
— Адно шкло каштуе каля 60 рублёў. Пакуль вінаваты не знойдзены, аднаўляем усё за кошт прадпрыемства. Калі вандала ўдаецца знайсці праваахоўнікам, то ён нясе пакаранне і пакрывае прычыненую шкоду. Навесы не толькі ламаюць, даволі часта іх абмалёўваюць. Адмываюць ўсё гэта нашы работнікі. На ўхіленне наступстваў дзеянняў вандалаў трацяцца немалыя сумы, а бо гэтыя сродкі можна было б выкарыстоўваць на іншыя карысныя справы, — сказаў Д. Глінскі.
Прэв'ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/s-nachala-goda-v-minske-vandaly-okolo-600-raz-razbivali-stekla-na-ostanovkah-obshhestvennogo-transporta/
[2] https://zviazda.by/be/tags/garramautadar-mingarvykankama
[3] https://zviazda.by/be/tags/vandaly
[4] https://zviazda.by/be/tags/gramadski-transpart