Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння падпісаў указ нумар 366 «Аб закупках пры будаўніцтве аб’ектаў, уключаных у інвестыцыйныя праграмы абласцей і Мінска», паведамілі [1] ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы БелТА.
У адпаведнасці з дакументам абласным і Мінскаму гарадскому Савету дэпутатаў прадастаўляюцца паўнамоцтвы на вызначэнне генеральных праектнай і падраднай, інжынернай арганізацый (з ліку дзяржаўных) для будаўніцтва аб’ектаў, уключаных у рэгіянальныя інвестыцыйныя праграмы.
Пры ўзвядзенні такіх аб’ектаў названыя арганізацыі могуць набываць тавары, работы, паслугі за кошт бюджэтных і прыраўнаваных да іх сродкаў з прымяненнем працэдуры закупкі з адной крыніцы.
Рэалізацыя гэтых паўнамоцтваў дасць магчымасць скараціць тэрміны і знізіць кошт праектавання і будаўніцтва аб’ектаў, уключаных у рэгіянальныя інвестыцыйныя праграмы, а таксама абмежаваць удзел у працэдурах закупак нядобрасумленных пастаўшчыкоў і падрадчыкаў.
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/president/view/ablasnyja-i-minski-garadski-savety-deputatau-atrymali-dadatkovyja-paunamotstvy-104468-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/ukaz-numar-366
[4] https://zviazda.by/be/tags/savet-deputatau-0