У МНС за суткі паступілі паведамленні аб 11 згубленых у лесе. Аб гэтым паведамляе [1] БелТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
«Паводле аператыўных звестак, з 6.00 24 верасня да 6.00 25-га паступілі паведамленні аб 11 зніклых грамадзянах у лясных масівах на тэрыторыі 6 раёнаў Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай і Мінскай абласцей. Для пошукавых работ былі задзейнічаныя 12 адзінак тэхнікі і 27 чалавек, з іх 6 адзінак тэхнікі і 15 работнікаў МНС», — распавялі ў прэс-службе.
Выяўленыя 10 чалавек, з іх 4 — работнікамі МНС. Не знойдзены 1 чалавек у Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці, пошукі якога працягваюцца.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/v-mchs-za-sutki-postupili-soobschenija-o-11-poterjavshihsja-v-lesu-461465-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/mns
[3] https://zviazda.by/be/tags/pavedamlenni
[4] https://zviazda.by/be/tags/zgublenyya
[5] https://zviazda.by/be/tags/verhnyadzvinski-rayon
[6] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-pa-nadzvychaynyh-situacyyah-0
[7] https://zviazda.by/be/tags/zniklyya