Алімпійскі хакейны турнір і чэмпіянаты свету будуць праводзіцца на пляцоўках аднаго памеру — 60×26 м, як у НХЛ, распавёў [1] першы віцэ-прэзідэнт Федэрацыі хакея Расіі Раман Ратэнберга, паведамляе ТАСС.
Мінулы чэмпіянат планеты ў Рызе гуляўся на пляцоўках еўрапейскага стандарту — 60×30 м. Пачынаючы з 2022 сусветныя першынства будуць праходзіць на «кароткіх», заакіянскіх арэнах. На такіх жа будуць праводзіцца сустрэчы Алімпіяды ў Пекіне-2022, паведаміў функцыянер. У гэтым сезоне многія матчы Кантынентальнай хакейнай лігі таксама гуляюцца на пляцоўках стандарту НХЛ, у тым ліку і на «Мінск-Арэне», дзе сваіх супернікаў прымае мінскае «Дынама».
Ў 2022 годзе планетарны хакейны форум прымуць фінскія Хельсінкі і Тампэрэ, а ў 2023-м гаспадаром чэмпіянату свету будзе расійскі Санкт-Петербург.
Прэв’ю: pexels.com
Спасылкі
[1] https://tass.ru
[2] https://zviazda.by/be/tags/federacyya-hakeya
[3] https://zviazda.by/be/tags/chempiyanaty-svetu
[4] https://zviazda.by/be/tags/helsinki