У Уфе затрыманы п’яны расіянін, які збіў урачоў, якія прыбылі на выклік хуткай дапамогі. Пра гэта паведамляе [1] Лента.ру.
Паводле звестак следства, 23 верасня брыгада медыкаў даставіла мужчыну ў гарадскую бальніцу з падазрэннем на атручэнне. Аднак пацыент нечакана накінуўся на ўрача з кулакамі. Ён зламаў руку ўрачу-таксіколагу і моцна збіў яе калегу ўрача-рэаніматолага хуткай дапамогі, які спрабаваў яго спыніць. Пасля гэтага мужчына збег з бальніцы.
Падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў мужчыну затрымалі. Ім аказаўся 36-гадовы ўраджэнец Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі. СКР пачаў крымінальную справу па артыкуле 213 («Хуліганства з ужываннем гвалту») КК РФ. Вырашаецца пытанне аб арышце падазраванага і змяшчэнні яго ў СІЗА на час следства.
Прэв’ю: pexels.com
Спасылкі
[1] https://lenta.ru/news/2021/09/26/drinkornot/
[2] https://zviazda.by/be/tags/pyany
[3] https://zviazda.by/be/tags/rasiyanin
[4] https://zviazda.by/be/tags/vyklik
[5] https://zviazda.by/be/tags/hutkaya-dapamoga