Першае пасяджэнне Бундэстагу новага, 20-га, склікання адбудзецца можа адбацца 26 кастрычніка, паведаміла ў нядзелю агенцтва DPA са спасылкай на адміністрацыю парламента ФРГ, перадае [1] ТАСС.
Падчас устаноўчага пасяджэння будуць абраныя старшыня Бундэстагу і яго намеснікі. 26 кастрычніка з’яўляецца апошнім днём, калі, згодна з германскім заканадаўствам, павінен сабрацца новы парламент. Параграф 39 Асноўнага закона прадугледжвае, што першае паседжанне павінна прайсці на працягу 30 дзён пасля выбараў.
Парламенцкія выбары праходзяць у нядзелю ў ФРГ. Партыя, якая пераможа атрымае права сфармаваць урад, а лідар яе партыйнага спісу пры паспяховым фарміраванні кабінета міністраў узначаліць яго. Ад партыі «Саюз-90» / «Зялёныя» на пасаду канцлера прэтэндуе Анналена Бербак, ад блока Хрысціянска-дэмакратычнага і Хрысціянска-сацыяльнага саюзаў (ХДС / ХСС) — Армін Лашэт, ад Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі (СДПГ) — Олаф Шольц. Ангела Меркель сваю кандыдатуру ў гэты раз выстаўляць не стала і заявіла аб намеры пасля заканчэння паўнамоцтваў зусім сысці з палітыкі.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://tass.ru/mezhdunarodnaya-panorama/12509599
[2] https://zviazda.by/be/tags/germaniya-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/vybary
[4] https://zviazda.by/be/tags/angela-merkel