За выхадныя ў Мінску зарэгістравана 129 ДТЗ, у якіх чатыры чалавекі загінулі, шасцёра атрымалі траўмы. Аб гэтым паведамляе [1] БелТА са спасылкай на УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
За нецвярозае кіраванне затрыманыя 22 чалавекі, 222 аштрафаваныя за перавышэнне хуткасці. Супрацоўнікі ДАІ выявілі 78 выпадкаў, калі бяспраўнікі былі за рулём. За парушэнні правілаў праезду пешаходных пераходаў затрыманыя 139 кіроўцаў.
Парушылі ПДР 364 пешахода, 28 пры гэтым былі п’яныя.
Дзяржаўтаінспекцыя заклікае ўсіх няўхільна выконваць ПДР і рэкамендуе памятаць аб мерах бяспекі на дарогах. «Нагадваем, што да 3 кастрычніка ў Мінску працягваецца Рэспубліканская прафілактычная акцыя «Пешаход», — дадалі ў ДАІ.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/za-vyhodnye-v-minske-zaregistrirovano-129-dtp-461629-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/pdr
[3] https://zviazda.by/be/tags/parushenni
[4] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[5] https://zviazda.by/be/tags/udai-guus-mingarvykankama
[6] https://zviazda.by/be/tags/dzyarzhautainspekcyya
[7] https://zviazda.by/be/tags/dtz